Фотафакт. На Кіеўшчыне з’явіўся банер з партрэтамі беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі, абараняючы Украіну

Банер усталяваў дабрачынны фонд «Вільна Білорусь» напярэдадні 1 кастрычніка — Дня абаронцаў Украіны.

Гэта дзень памяці, гонару і падзякі тым, хто аддаў сваё жыццё за волю і незалежнасць.

— Іх подзвіг — гэта наш агульны боль і гонар, — кажа кіраўнік фонда Аляксей Францкевіч. — Яны аддалі жыццё за агульную справу — супрацьстаянне агрэсару і барацьбу за свабоду.

Памяць пра герояў — гэта наш абавязак, працяг іх барацьбы — наша адказнасць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(6)