Навумчык: «Разбураць сусьветны парадак пачаў Пуцін. Але давяршыў справу — Трамп»
Публіцыст — пра ролю прэзыдэнта ЗША ў лёсавызначальных падзеях нашых дзён.

— Трамп абрынуў сусьветны парадак не таму, што прапаноўвае прызнаць Крым расейскім, — піша Сяргей Навумчык. — Урэшце, у гісторыі карта сьвету мянялася бясконца, і большай часткай — у выніку войнаў. Праблема ў тым, што новая адміністрацыя Белага дому прымае агрэсію як норму.
Калі б прапанова суправаджалася пацьвярджэньнем асуджэньня агрэсіі Расеі — кшталту, мы працягваем лічыць РФ агрэсарам, лічым дзеяньні Масквы недапушчальнымі, але ў мэтах прадухіленьня глабальнага ядзернага канфлікту просім украінскі народ пайсьці на гэтую вялікую ахвяру… , — стаўленьне, перакананы, было б іншым.
А так мы ўбачылі — адмову ЗША прагаласаваць за асуджэньне агрэсіі Крамля ў ААН, цынічны шантаж Кіева спыненьнем дапамогі, беспардонны ціск на ўкраінскі народ, які адстойвае сваё права на жыцьцё, абразы ў бок Зяленскага на фоне абуральных, зусім незаслужаных камплімэнтаў Пуціну.
У палітыцы словы і ёсьць дзеяньні. Вось гэта тое, што прыхільнікі Трампа альбо ня ведаюць, альбо забыліся, альбо робяць выгляд, што ня ведаюць ці забыліся. І такімі сваімі дзеяньнямі кіраўнік самай магутнай дзяржавы ўводзіць агрэсію ў норму.
Паўтараю: агрэсіі былі і раней, але яны не лічыліся нормай. Падыйсьці да чалавека і ўдарыць яго па галаве — не было нармальным. Цяпер — будзе. Гэта і ёсьць канчатковага разбурэньне сусьветнага парадку, якім ён існаваў апошнія 80 гадоў. Так, разбураць яго пачаў Пуцін. Але давяршыў справу — Трамп
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное