«Падрастае пакаленне, якое замест Кракава і Берліна ездзіць у Маскву і Карэлію»

Журналіст «Радыё Свабода» Дзмітрый Гурневіч — пра адкрыццё двух памежных пераходаў з Польшчай.

– Выдатная навіна. Яшчэ б аднавіць авіяпералёты з Мінска ў Еўропу, – піша Гурневіч. – Каб беларусы масава праводзілі выходныя і адпачынак у Польшчы або Харватыі, а не ў Мурманску або Сочы.

Каб падзеленым сем’ям прасцей было сустракацца. Яшчэ б з візамі нешта зрушылася.

Дзмітрый Гурневіч

Пяць год падрастае маладое пакаленне беларусаў, якое пра Захад ведае збольшага з навін прапаганды або фільмаў. Замест Кракава і Берліна яны ездзяць у Маскву і Карэлію.

Не варта мець ілюзій, што блакада мяжы так раззлавала беларусаў, што яны гатовыя пратэставаць. Што яна адкрывае вочы тым, хто раней не бачыў відавочнага. Акурат наадварот.

Блакада мяжы для людзей не прынесла ніякага станоўчага выніку і не трэба сябе падманваць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)